Беларусы замежжа – пра забарону выдаваць пашпарты ў консульствах
Згодна з указам Лукашэнкі, які ўступіў у законную сілу 7 верасня, пашпарт цяпер можна памяняць толькі ў Беларусі, як і прадаваць нерухомасць і аўто.
Гэты ўказ незаконны і пагаршае якасць жыцця для ўсіх беларусаў замежжа, кажа беларуска Варшавы Вікторыя Галёнка, якая працуе ў Польшчы ўжо даўно:
-Лічу, што ўшчамленне з боку нашай дзяржавы, грамадзянамі якой мы хочам быць, з’яўляецца настолькі абсурдным, што гэта нават складана каментаваць.
Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, гэта помста Лукашэнкі беглым. Такім чынам дыктатар стараецца вярнуць людзей:
-Пашпарт – гэта яшчэ адзін крок па абмежаванні правоў тых людзей, якія з’ехалі з Беларусі. Ёсць магчымасць жыць па іншых дакументах, але ж без пашпарта ты як бы без грамадзянства.
Якія яшчэ непрыемныя сюрпрызы ад рэжыму чакаюць беларусаў, пакажа час, гаворыць Леанід Судаленка.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя

