Бельгійскія праваабаронцы: Гарантаваць недатыкальнасць усіх актывістаў „Вясны”
Бельгійская арганізацыя «Дзеянні хрысціянаў за адмену катаванняў» (ACAT) звяртаецца да ўладаў Беларусі з заклікам адмяніць судовыя выракі зняволеным праваабаронцам «Вясны», без ніякіх умоў вызваліць іх і ўсіх палітвязняў.

У звароце акцэнтуецца ўвага, што напачатку сакавіка былі вынесеныя суровыя прысуды лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку «Вясны» Алесю Бяляцкаму, яго намесніку Валянціну Стэфановічу і юрысту Уладзіміру Лабковічу. Гэта адбылося ва ўмовах вайны і ўзмацнення жорсткасці рэжыма Лукашэнкі, няспынных рэпрэсій і катаванняў у Беларусі, татальным падаўленні галасоў грамадства, якое пазбаўленае свабоды думкі і выказвання меркаванняў.
вясна