Берасцейскія экстрэмісцкія інтэрнэт-старонкі складаюць 14% ад усіх, прызнаных у Беларусі
Больш за 200 разоў былі прызнаныя эстрэмісцкімі інтэрнэт-старонкі і розныя іншыя інтэрнэт-выданні, а таксама суполкі ў сацыяльных сетках, судамі Берасцейскай вобласці за апошнія некалькі гадоў.

Гэта толькі калі браць пад увагу, што было прызнанае экстрэмісцкім з ліпеня 2020 году, паведаміла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Усяго такіх рашэнняў з Берасцейскай вобласці 211, па краіне іх 1480. То бок берасцейскіх 14 адсоткаў, гэта вынік працы судоў нашай вобласці.
Праваабаронца дадала, што ўзгаданы спіс эстрэмісцкіх матэрыялаў выкарыстоўваецца пераважна для палітычнага пераследу.
Беларускае Радыё Рацыя