Берасцейцу прысудзілі калонію за лісты чальцам выбарчых камісіяў
Рэпрэсіі ў Беларусі. У судзе Маскоўскага раёна Берасця агучылі прысуд 18-гадоваму палітвязню Раману Карпуку.

Хлопца, які навучаўся на першым курсе ўніверсітэта, абвінавацілі ў «перашкодзе ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме».
Вядома, што Раман адаслаў 99 лістоў чальцам камісій па рэферэндуму. У тэксце лістоў былі заклікі падлічваць галасы сумленна, паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках, а таксама пералік артыкулаў Крымінальнага кодэкса з адказнасцю для фальсіфікатараў. Сам Раман адзначыў на судзе, што ён усяго толькі хацеў, каб «рэферэндум прайшоў справядліва і па законе».
У выніку суддзя Таццяна Лаўранюк прызначыла хлопцу тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Павел Крупеніч.
Беларускае Радыё Рацыя