Берасцейскага нарколага-псіхіятра асудзілі за два каментары



У Берасцейскім раённым судзе агучаны вырак загадчыку аддзяленнем Берасцейскага абласнога наркадыспансэру Максіму Зайцаву.

Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь. Справу разглядаў суддзя Сяргей Маручак.

Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-канале. Адзін з іх, згодна з абвінавачаннем, ён пакінуў у бок Лукашэнкі 20 ліпеня 2021 года: «Животное загнанное в угол. Скоро начнет своих кусать».

Другі каментар — у адрас старшыні Берасцейскага аблвыканкаму Рагачука — згодна з абвінавачаннем, мужчына пакінуў 16 сакавіка 2022 году. Ён быў наступнага складу: «РЫгачук пусть ляжет возле пушки и спит спокойно, осел! Бернес нашелся».