Бліжэйшыя Дні нараджэння палітвязняў з Берасцейшчыны



27 і 29 ліпеня — у такія бліжэйшыя даты палітвязні з Берасцейшчыны будуць мець Дзень нараджэння. Павіншаваць, даслаўшы паштоўку ці ліст за краты можна Іллю Палхоўскага і Сяргея Богдан.

Палітвязень Ілля Палхоўскі мае Дзень народзінаў 27 ліпеня. Ён асуджаны на два гады хіміі па „карагоднай справе”. А менавіта 13 верасня 2020 года ў Берасці пратэстоўцы вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Актывіст спрабаваў перасякчы беларуска-ўкраінскую мяжу, але быў затрыманы. Падтрымаць Іллю Палхоўскага можна карэспандэнцыямі па адрасе папраўчая ўстанова адкрытага тыпа №9 горада Віцебска.

Палітвязень Сяргей Богдан будзе мець Дзень народзінаў 29 ліпеня. Жыхара Баранавічаў абвінавацілі ў частцы 1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэксу або Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і замах на гэта злачынства. Затрыманы за 2 спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Прысуд — тры гады пазбаўлення волі. Ліставаць можна ў папраўчую калонію горада Магілёва №15.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.