Блогера Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук



Блогера з Берасця Аляксандра Кабанава абвясцілі ў вышук. Гэта вынікае са старонкі ГУУС Менскай вобласці. На тое, што блогера і экс-палітвязня абвясцілі ў вышук, звярнуў увагу ён сам у фэйсбуку.

Кабанаў быў затрыманы ў чэрвені 2020 года і ў красавіку 2021 года разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным асуджаны на тры гады зняволення. Кабанаў цалкам адбыў пакаранне ў калоніі па палітычнай справе. Пасля вызвалення ён з’ехаў з Беларусі і працягнуў сваю актывісцкую дзейнасць. Праз гэта да яго бацькоў ужо прыходзілі з вобшукам, нагадвае “Берасцейская вясна”.