Блогера тэлеграм-канала “Армія з народам” Сяргея Коршуна ўжо 38 дзён утрымліваюць у ШІЗА
Сяргей Коршун — блогер тэлеграм-канала “Армія з народам”, былы супрацоўнік міліцыі. Яго затрымалі ў ліпені 2020 у межах справы па арт. 342 КК. Потым артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293 КК (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці).

Менскі абласны суд 7 траўня 2021 прысудзіў Сяргею чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Па інфармацыі праваабаронцаў, Сяргея ўжо 38 дзён бесперапынна ўтрымліваюць у штрафным ізалятары за „парушэнне правілаў унутраннага распарадку”.
Падтрымайце Сяргея лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Сяргею Уладзіміравічу Коршуну
Вясна