Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Раство



Свята Раства Хрыстовага адзначаць хрысціяне, якія жывуць царкоўным жыццём паводле старога стылю. 

«У ноч Нараджэння Хрыстовага саборны голас Царквы абвяшчае ўсёй паўнаце чалавецтва, што Бог з намі!», – кажа ўладыка Антоні, архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Беларускай праваслаўнай Царквы i святочным словам звярнуўся да вернікаў. 

–  І няхай свята нараджэння Хрыстовага стане для нас такой агульнай справай, якая пачынаецца ў храме і працягваецца ў нашых дамах, у сем’ях, на працы і на адпачынку, ва ўсёй разнастайнасці чалавечых стасункаў. Мноства людзей навокал мае патрэбу ў нашай падтрымцы: дзеці-сіроты, самотныя старыя, бяздомныя і хворыя, інваліды і бежанцы. Праявім да іх увагу, бо яны такія ж уразлівыя, як і святая сям’я.  

Начныя набажэнствы, якія пачынаюцца а 17-ай гадзіне ў Свята-Пакроўскім саборы 6-га і 7 -га студзеня, узначаліць уладыка Антоні.

Беларускае Радыё Рацыя