Больш за 400 жыхароў Берасцейшчыны ўнесеныя ў „спіс экстрэмістаў”
Звыш 400 жыхароў Берасцецскай вобласці ўнесеныя ў „спіс экстрэмістаў”. Толькі за апошні тыдзень да спісу дадалі яшчэ 33 чалавек.
Дакладная колькасць „экстрымістаў” – 417. Вядома, што да спісу дададзена 13 чалавек, што праходзілі па так званай “карагоднай справе”, 12 чалавек было з гэтага пераліку асуджана за „абразу міліцыянта ці чыноўніка”, а таксама ў спіс трапіла грамадская дзяячка Паліна Шарэнда-Панасюк, якую судзілі ўжо некалькі разоў і пераводзілі ў больш строгую калонію, змяшчалі ў штрафныя ізалятары і ПКТ.
Адметна, што да „спісу экстрэмістаў” былі дададзеныя выключна тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Самым нечаканым у пераліку стала з’яўленне Алега Астапука на падставе прысуда па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, але мужчына быў „вызвалены ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя
