By.prasvet і рух „Салідарнасць” працягваюць распаўсюджваць нфармацыю

Ініцыятыва by.prasvet, якую тройчы прызналі экстрэмісцкім рэсурсам, і рух „Салідарнасць” працягваюць партызанскімі метадамі друк і распаўсюд незалежных навін унутры Беларусі, нягледзячы на страшныя рэпрэсіі і знішчэнне нават прыкмет на нейкую вольніцу, кажа прадстаўніца by.prasvet:
– Людзі ўсё яшчэ рызыкуюць, але распаўсюджваюць газеты, бо лічаць гэта важным.
Паводле прадстаўнікоў гэтых ініцыятыў, друкаванае слова – гэта таксама зброя, якая дапамагае даносіць да беларусаў слова праўды.



Беларускае Радыё Рацыя