Бяроза: міліцыянты правялі ператрус у Таццяны Тарасевіч
У Бярозе праведзены чарговы ператрус вечарам 19 верасня ў кватэры адзінокай пенсіянеркі, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Таццяны Тарасевіч.

У кватэру да Таццяны Тарасевіч з´явіліся бярозаўскія міліцыянты. Яны правялі вобшук з дазволу пракурора Бярозаўскага раёна Аляксандра Круцько. Нагодай для вобшуку сталі пашкоджаныя так званыя дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі яшчэ ў лютым 2022 года. Ахоўнікі рэжыму 7 месяцаў шукаюць вінаватага. За гэтыя месяцы праведзена шмат вобшукаў з праверкай наўтбукаў і тэлефонаў. Але пакуль не знойдзена ахвяра, на якую можна павесіць гэты эпізод, як было ў 2021 годзе.
У Таццяны Тарасевіч забралі ноўтбук і мабільны тэлефон.
Як падалося самой Тарасевіч, у яе выпадку пашкоджаныя чырвона-зялёныя палотнішчы – нагода толькі для таго, каб улезці ў яе прыватнае жыццё.
Беларускае Радыё Рацыя