Бязглуздзіца архіепіскапа Гурыя
Штомесячнае духоўна-асветнае выданне наваградскай епархіі “Новогрудские епархиальные ведомости” на 2-3 старонках у кожным нумары публікуе гутаркі рэдактара выдання протаіерэя Вадзіма Кузьміча з архіепіскапам Наваградскім і Слонімскім Гурыем (Мікалаем Апалькам).

І калі архіепіскап Гурый раней у сваіх гутарках больш разважаў пра Бога, адносіны да яго, пра духоўнасць, то ў апошніх нумарах “Ведамасцяў…” архіепіскап Гурый у сваіх інтэрв’ю нясе поўную бязглуздзіцу. Найперш гэта звязана з вайной Расеі супраць Украіны, дзе Гурый не асуджае Расею, а, наадварот, вінаваціць ЗША, Еўропу, Украіну і г.д. Вось некалькі выказванняў Гурыя на гэты конт. Найлепш “развагі” Гурыя ўспрымаюцца па-расейску так, як ён кажа: “Но сегодня Украина, к сожалению, свернула на путь иной, верой предков и своим назначениям на земле. Она встала на путь предательства, принимая либеральные стандарты, скатываясь к открытой демонизации…”. “Те “озовцы”, которые сдались в плен, поразили своими татуировками, изображением пентограмм, а на местах их дислокации – проводимыми ритуальными обрядами… На Западе ценностей уже нет. Гендерная политика их перечеркнула окончательно…”. Няўжо Гурый асабіста бачыў гэтыя татуіроўкі?.. Далей ён разважае: “Cегодня в США легализована церковь сатаны (чем гордится Белый дом), процветает содомия и прочие извращения, срываются кресты – смрад греха опутывает землю. Этим путём следует и вся Европа…”. І яшчэ: “Учёные многих стран проводят эксперименты на мухах, комарах, кузнечиках и других аналогичных живых организмах. Конечной целью данных «научных» опытов является превращение насекомых в биороботов, способных к выполнению боевых задач…”. “Разве у России оставался выбор? В непосредственной близости от нас осуществлялась разработка (в рамках военно-биологических программ Пентагона) компонентов биологического оружия, а в качестве разносчиков эпидемий использовались летучие мыши, перелётные птицы…” і г.д. І такая вось бязглуздзіца ад Гурыя друкуецца ў кожным нумары “Новогрудских епархиальных ведомостией”. І вось такія асобы сёння кіруюць епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы…

Беларускае Радыё Рацыя