Былая палітзняволеная керамістка Наталля Карнеева з’ехала з Беларусі
Пра гэта жанчына напісала ў сябе ў Instagram.

„Навіны ў мяне такія — я з’ехала. І разам з дачкой я ўжо ў бяспецы ў Літве. Гэта было рашэнне не з лёгкіх, але я ўжо шчаслівая. Пажадайце мне поспехаў на новым месцы!”, — напісала яна.
Наталля Карнеева — керамістка з Менску, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. 2 лістапада 2022 году яе асудзілі да 3 гадоў „хатняй хіміі” за ўдзел у пратэсных Маршах.
Крыніца: t.me/viasna96