Былая супрацоўніца пракуратуры затрыманая за зліў дадзеных у «Чорную кнігу Беларусі»



Генеральная пракуратура паведаміла пра затрыманне сваёй былой супрацоўніцы, якая ў 2020 годзе перадавала звесткі пра сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі», піша «Вясна».

Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу за «распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК).

Згодна з матэрыяламі справы, яна працавала ў пракуратуры да 2019 года, а ў 2020 перадавала інфармацыю пра супрацоўнікаў ведамства ў тэлеграм-канал, які цяпер прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».