Былога іераманаха Аляксандра Тарасенку перавялі ў папраўчую калонію



Аляксандр — былы іераманах гомельскага Свята-Нікольскага кляштару. Яго затрымалі ў сакавіку 2023 года. На „пакаяльным” відэа Тарасенка казаў пра тое, што размясціў на сваёй старонцы ў Facebook абразлівы пост у бок Лукашэнкі.

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў ліпені быў абвешчаны прысуд палітвязню — 2 гады калоніі. Справу разглядаў суддзя Ігар Свірыдаў.

Па інфармацыі „Гомельскай Вясны”, Аляксандр пачаў адбываць тэрмін у магілёўскай калоніі № 15.

Падтрымаць Аляксандра лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183, Аляксандр Міхайлавіч Тарасенка.

вясна