Былога інкасатара Яна Папковіча пачнуць судзіць 10 траўня
Ян — былы інкасатар „Белгазпрамбанка” і экс-спецназавец. Ён звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем 3 верасня 2022 года з’язджаць у Польшчу, але напярэдадні, 2 верасня 2022 года, быў затрыманы групай „Альфа”. Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.

Яго паказвалі ў некалькіх сюжэтах БТ, дзе прадстаўлялі яго наймітам, які збіраўся ехаць на вайну ва Украіну. Яна абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).
Судзіць палітвязня пачнуць 10 траўня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя суддзя Вера Галаўкова.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ян Валер’евіч Папковіч
Вясна