Былога следчага асудзілі да сямі гадоў калоніі



5 верасня ў Менскім гарадскім судзе агучаны вырак Станіславу Пугачову. Да падзей 2020 года ён працаваў следчым у Менску. Яго асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Суддзя Наталля Бугук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 179 (Незаконны збор альбо распаўсюд інфармацыі пра асабістае жыццё), ч.3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі пра асабістае жыццё і персанальныя дадзеныя) Крымінальнага кодэкса.

Пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме. Вядома, што яно працягвалася 30 і 31 жніўня, 1 і 2 верасня.

Загадам Лукашэнкі пазбаўлены звання старшага лейтэнанта міліцыі запаса.

Вясна