Былога ўчастковага асудзілі да 6 гадоў калоніі па справе «Чорнай кнігі Беларусі»



У Магілёўскім абласным судзе па справе «Чорнай кнігі Беларусі» да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 27-гадовага былога ўчастковага Алега Зубовіча.

Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў адносінах інфармацыі да прыватнага жыцця) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што пацярпелымі па справе выступалі яго былыя калегі, якія спагналі з яго маральную кампенсацыю.

Суддзя Дзмітрый Крэнжыеўскі вынес прысуд 29 снежня 2022 года, але вынік стаў вядомы праваабаронцам толькі цяпер. Пры затрыманні былога міліцыянта моцна збілі. Мужчыну ўжо накіравалі ў калонію адбываць тэрмін.

Падтрымайце Алега паштоўкамі і лістамі (пажадана, заказнымі): ПК №3, 211300, п. Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён, Алег Ігаравіч Зубовіч.

Вясна