Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў
У Менскім гарадскім судзе абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрыю Лукшу, яго жонцы Паліне Палавінцы, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву. Іх абвінавачвалі ў «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У выніку суддзя Наталля Бугук прызначыла:
• Дзмітрыю Лукшу — 4 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых (16 000 рублёў);
• Паліне Палавінцы — 2,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў);
• Дзянісу Яроўскаму — 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў);
• Канстанціну Ніканораву — 3 гады «хатняй хіміі» і штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вясна