Былому палітвязню Рамуальду Улану прызначылі 7 сутак арышту



Былы палітвязень Рамуальд Улан у маі выйшаў пасля «хіміі». Гэта яго другое затрыманне за чэрвень. 3-га ліпеня суд Смаргонскага раёна разглядаў адміністрацыйную справу Улана.

Яго затрымалі яшчэ 30 чэрвеня і трое сутак пратрымалі ў ІЧУ. Сёння мужчыну прысудзілі 7 сутак арышту, як паведамляе «Вясна».

Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны да 2,5 года «хіміі».  У маі стала вядома, што яго вызвалілі па амністыі.

Апошні раз Улана затрымлівалі 17 чэрвеня — яму прызначылі трое сутак арышту за  (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»).