Былому выкладчыку БДУІР прысудзілі 4 гады калоніі за данаты ў 2020-ым
У Менскім гарадскім судзе агучылі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову – чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, даведаліся праваабаронцы «Вясны».

Суддзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым у фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 году. Мікалай – былы выкладчык кафедры сувязі БДУІР. Гэтая кафедра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Ўзброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Мужчыну затрымалі сёлета 18 студзеня ў Менску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратаколу, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Мікалаю прад’явілі абвінавачваньне ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 году. Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе.