Былую настаўніцу з аграгарадка Празарокі прыгаварылі да 10 сутак
Былую настаўніцу сярэдняй школы аграгарадка Празарокі, 66-гадовую Алену Кішкурна, прыгаварылі да 10 сутак.

Прысуд быў вынесены ў судзе Глыбоцкага раёна 5 чэрвеня, але інфармацыя пра гэта з’явілася толькі цяпер.
Паводле інфармацыі „Віцебскай вясны”, на судовым паседжанні Алена не аспрэчвала наяўнасць у яе старонкі ва УКантакце і тое, што на ёй былі змешчаныя матэрыялы, уключаныя ў спіс „экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Таксама ў судзе было ўсталявана, што гэтую інфармацыя яна выдаліла яшчэ ў 2021 годзе.
Тым не менш на падставе прызнання віны суддзя Аляксандр Аляксеенка прызнаў жанчыну вінаватай. У Алены таксама канфіскавалі сістэмны блок кампутара ў даход дзяржавы.