Былую журналістку Ларысу Шчыракову пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА



Былую журналістку Ларысу Шчыракову пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў СІЗА.

Па якім артыкуле яе абвінавачваюць, пакуль не вядома. Ларыса Шчыракова супрацоўнічала з шэрагам незалежных СМІ, аднак пасля лютага 2022 года адмовілася ад прафесіі, каб не давялося эміграваць.

Журналістка Вольга Быкоўская адзначае, што Ларыса зрабіла шмат, каб застацца ў Беларусі:

– Кожны чалавек у сённяшніх умовах мусіць ацэньваць рызыкі свайго знаходжання ў Беларусі і карысць ад гэтага знаходжання. Я думаю, што калі Ларыса засталася, то яна знайшла для сябе нейкі варыянт зыходу з прафесіі, што для мяне было крыўдна насамрэч. Ларыса шмат рабіла для Гомеля, як журналістка. Былі новыя пошукі сябе, вучылася на псіхолага. Яна займалася правядзеннем фотасесій – гэта таксама цікавы накірунак працы.

Ларысу Шчыракову затрымалі ўвечары 6-га снежня, яе сына змясцілі ў прытулак.

Беларускае Радыё Рацыя