Былую журналістку Шчыракову прыгаварылі да 3,5 года калоніі



У Гомельскім абласным судзе вынесены жорсткі прысуд журналістцы і культурніцкай дзеячцы Ларысе Шчыраковай. Яе абвінавацілі паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тое ж дзеянне, якое ажыццяўляецца паўторна).

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса «выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, прадаставіла для размяшчэння і размясціла ў сетцы Інтэрнэт, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя ілжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Сёння, 31 жніўня, суддзя Мікалай Доля прысудзіў Ларысе 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымаць журналістку: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

вясна