Былы палітвязень Анатоль Хіневіч эвакуяваны з Беларусі



Анатоль — праграміст і бард з Барысава. 24 снежня 2020 года ён быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі — за нібыта супраціў міліцыянтам.

Палітвязня абвінавацілі ў тым, што падчас „Маршу справядлівасці” 20 верасня 2020 года ён лежачы наносіў удары амапаўцам. Мужчына цалкам адседзеў свой тэрмін і выйшаў на волю 15 лютага 2023 года.

Цяпер былы палітвязень у бяспецы — дзякуючы падтрымцы неабыякавых беларусаў і службе эвакуацыі BYSOL.