Былы палітвязень пра прысуды „Вясноўцам”: праваабаронцы заўсёды трапляюць пад удар першыя
Праваабаронцы і журналісты заўсёды першымі трапляюць пад рэпрэсіі ўладаў з увагі на значнасць іх працы для грамадства – кажа былы палітвязень Віктар Пархімчык, які пасля вызвалення выехаў з Беларусі.

Наш суразмоўца пракаментаваў гэты судовы працэс:
– Мы бачым, што праваабаронцы і журналісты заўсёды трапляюць першыя пад удар любой карнай сістэмы, проста таму што адбываецца інфляцыя самой прававой сістэмы – прававы нігілізм. У гэтым выпадку праваабаронцы замінаюць рабіць справы, якія заслугоўваюць на такія вызначэнні як генацыд не толькі свайго народу, а таксама і суседняга.
Цалкам размова:
Віктар Пархімчык уваходзіць у Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў, якія патрабуюць ад лідараў вольнага свету больш рашучых дзеянняў па вызваленні палітычных вязняў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя