Былы палітвязень Юры Касцюк дэпартаваны з РФ у Беларусь



Нагадаем, Юрый адбыў тэрмін за „знявагу дзяржаўных сімвалаў” і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце „Волейбол по выходным”, які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на „хімію”. Хлопец з’ехаў у Расею, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак, Юры вырашыў абскардзіць рашэнне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

Праваабаронцам стала вядома, што ў суботу Касцюка вывезлі ў Беларусь. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ Пружанаў.

t.me/viasna96