Былы палітвязень Юры Касцюк парэзаў сабе жывот падчас экстрадыцыі



Берасцеец Юры парэзаў сябе ў расейскім аэрапорце.

Гэта адбылося калі былога палітвязня спрабавалі экстрадаваць у Беларусь, інфармуе тэлеграм-канал @dissidentby.

13 кастрычніка Касцюка збіраліся экстрадаваць з Расеі паводле «пастановы, якая не набыла законнай моцы». Па словах адвакаткі, Касцюк парэзаў сабе вены. Пасля надання медыцынскай дапамогі яго збілі прыставы і вярнулі ў Цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян у Гулькевічскім раёне Краснадарскага краю.

Судовае паседжанне ў краявым судзе па разглядзе скаргі на пастанову аб экстрадыцыі прызначанае на панядзелак.

У Беларусі Юрыя Касцюка падазраюць па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за ўдзел у чаце «Валейбол па выхадных», які аб’ядноўваў асуджаных на хімію. Раней яго прыгаварылі да  года «хіміі» паводле артыкуле аб здзеку з дзяржаўных сімвалаў. Пазней адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Касцюку прызначылі 1 месяц і 16 дзён у калоніі агульнага рэжыму. Ён цалкам адбыў пакаранне, быў вызвалены напачатку гэтага года. Хлопец з’ехаў у Расею, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

Беларускае Радыё Рацыя