BYPOL папярэджвае пра фэйкавую рассылку ад імя плана «Перамога»
Ініцыятыва BYPOL паведамляе пра яшчэ адну фэйкавую рассылку ад імя плана «Перамога». У рассылцы гаворыцца аб запуску спецыяльнай аперацыі „Сувязь” і прапануецца адказаць чат-боту. Ініцыятыва лічыць, што такім чынам улады спрабуюць раскрыць удзельнікаў плану.

«BYPOL не ажыццяўляе рассылкі з дапамогай іншых чат-ботаў! Рассылкі ажыццяўляюцца толькі праз арыгінальны чат-бот плана ПЕРАМОГА! Звяртаем увагу, інфармацыя аб запуску плана ПЕРАМОГА будзе распаўсюджвацца на ўсіх даступных інфармацыйных рэсурсах дэмакратычных сіл», – заяўляе BYPOL.
14 кастрычніка ў некаторых тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя аб нібы запуску плана „Перамога”. Аб’яднаны пераходны кабінет абверг старт плана.