ByPol папярэджвае, што КДБ ажыццяўляе спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram
Былыя сілавікі, якія сталі на бок народу ByPol паведамляюць, што з 1 сакавіка КДБ разам з усімі трыма мабільнымі аператарамі распачаў спробы ўзлому акаўнтаў у Telegram.

Дзеля гэтага працаўнікі КДБ робяць клон sim-картаў і ўваходзіць у акаўнт праз нумары тэлефонаў. Таму карыстальнікам Telegram тэрмінова неабходна падключыць двух-фактарную аўтарызацыю.
ByPol нагадвае, што двух-фактарная аўтарызацыя – гэта дадатковы пароль на ўваход у Telegram з новай прылады. Але менавіта гэтая магчымасць цяпер абароніць карыстальнікаў у Беларусі ад узлому акаўнтаў.
Таксама ByPol заяўляе, што КДБ Беларусі мае доступ да ключоў шыфравання Viber.