ByPol прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй, «Хартыю’97» – экстрэмісцкім фармаваннем



Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў нефармальную арганізацыю «ByPol» са структурнымі падраздзяленнямі «Сітуацыйна-аналітычны цэнтар» і Мабілізацыйны план «Перамога», якія ўваходзяць у яе, тэрарыстычнай арганізацыяй, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Фота: Генеральная пракуратура

Рашэнне было ўхваленае па заяве генеральнага пракурора Андрэя Шведа. «З 30 жніўня 2022 году дзейнасць арганізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена, а любы ўдзел у ёй прывядзе да крымінальнай адказнасці», — паведамляе Генпракуратура.

ByPol — гэта абʼяднанне былых сілавікоў, якія звольніліся з органаў пасля падзей 2020 году; яны выкрываюць гвалт і правапарушэньні ў сілавых структурах і атачэнні Лукашэнкі.

МУС прызнала «Хартыю’97» экстрэмісцкім фармаваннем, унёсшы яе ў адпаведны спіс. Цяпер у ім 84 «групы грамадзян».

Беларускае Радыё Рацыя