BYSOL збірае грошы на дапамогу музыку Фёдару Жывалеўскаму



Фёдару Жывалеўскаму, музыку з гурта „Голая манашка”, які вымушана пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Грузіі, вельмі патрэбная дапамога на лячэнне. Збор на лекі абвешчаны на BYSOL.

На што патрэбныя сродкі, кажа Фёдар Жывалеўскі:

Маю некаторы спіс захворванняў, якія ў мяне з-за таго, што з са мной адбывалася апошнія гады ў Беларусі. У мяне ёсць посттраўматычныя захворванні, якія абвастрыліся апошнім часам. Я не магу сабе дазволіць працаваць на нейкай пэўнай працы з гэтымі абмежаваннямі па здароўю. Гэта першае, што я планаваў і хацеў зрабіць, калі з’еду з Беларусі.

Выканаўца ўжо пазнаёміўся з музычным жыццём у Батумі і бачыць яго наступным чынам:

Я ў гэтым сэнсе таксама крыху абмежаваны, бо я абмежаваны і па сродках у тым ліку. Я пазнаёміўся з музычным рухам, які тут ёсць. Я ўбачыў, што тут ёсць нейкі альтэрнатыўны андэграўнд. Гэта не вялікі рух, а само музычнае жыццё ў Батумі, гэта нейкая гастрольная форма для музыкаў, якія сюды прыязджаюць.

Фёдар Жывалеўскі некалькі месяцаў таму выехаў з Беларусі пасля доўгай адседкі за кратамі і цяпер прымае актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары ў грузінскім Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя