Чаму грамадзяне імкнуцца ў буйныя гарады?



Паводле афіцыйных лічбаў, за мінулы год Беларусь недалічылася амаль 95 тысячаў чалавек. На думку адмыслоўцаў, на скарачэнне насельніцтва паўплывала эміграцыя і каронавірус. Таксама актывізавалася ўнутраная міграцыя, якая кардынальна зменьвае аблічча рэгіёнаў. З сельскай мясцовасці людзі імкнуцца ў раённыя цэнтры, з раённых гарадоў у абласныя, а там ужо ў сталіцу.

Думкамі пра тое, чаму грамадзяне імкнуцца ў буйныя гарады, падзяліліся жыхары Пінска:

 Больш магчымасцяў у вялікім горадзе. У мяне ўсе сябры ў вялікія гарады перабіраюцца.

– Думала пра гэта, таму што ёсць жаданне з’ехаць з нашага горада ў больш буйнейшы. Чаму? Таму што тут я ўжо даведалася ўсё, што толькі магчыма. Але перавага ў тым, што тут я дома, што ведаю кожны куток.

 Інфраструктура павінна быць развітая ў любым выпадку, не важна дзе. Напрыклад, я ў сельскай мясцовасці жыву, мне там больш падабаецца, але з інфраструктурай – бяда.

Са свайго боку ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначаюць, што ўнутраная міграцыя – гэта перадусім пошукі лепшай долі – працы і ў гэтым працэсе большасць складае моладзь.

Беларускае Радыё Рацыя