Чарговую беларуску затрымалі пасля вяртання з-за мяжы



Як паведамляе @Grodno_grab, на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы была затрымана Аляксандра Каско.

10 лютага ў судзе Ваўкавыскага раёна Мікалай Талашка арыштаваў яе на 10 сутак паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). 20 лютага Аляксандра на волю не выйшла.

Вясна