Чарговую хвалю каронавіруса ў Беларусі медыкі прагназуюць напачатку верасня



Медыкі заклікаюць грамадзян не быць бестурботнымі і паклапаціцца пра свае здароўе перад чарговай хваляй каронавіруса. Гаворка не толькі пра прышчэпку. Асобаў, якія больш за паўгода таму перанеслі вірус, заклікаюць прайсці абследаванне, каб ведаць, якія наступствы пакінула хвароба.

Агляд такіх пацыентаў павінен быць дасканалы, – адзначае лекарка Святлана Ладыга:

-Для тых, хто перахварэў на каронавірусную інфекцыю, патрэбны пашыраны спектр аналізаў – біяхімічны аналіз крыві, агульны аналіз крыві разгорнуты, рэнтгенаграфія органаў грудной клеткі, сатурацыя. Калі трэба, тэст 6-хвіліннай хады праводзім.

Істотнае павелічэнне колькасці захварэлых на COVID-19 ужо фіксуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. У Беларусі медыкі чакаюць уздым напачатку верасня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © Depositphotos / Diego Cervo