Чарговы арышт прысуджаны святару Уладзіславу Багамольнікаву
Святар не выйшаў на волю пасля 74 сутак, бо на яго склалі чарговы пратакол. Гэтым разам яму зноў прысудзілі 15 сутак – піша тэлеграм-канал „Хрысціянская візія”.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу менскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, чалец Епархіяльнага суда Менскай епархіі. Быў затрыманы 31 жніўня ў сябе дома, падчас затрымання супрацоўнікі ГУБАЗіКу выламалі дзверы ў кватэру.
Гэта ўжо шосты адміністрацыйны арышт запар. Святар служыў паніхіду на Польшчы Перамен па забітым Раману Бандарэнку, абвяшчаў галадоўку на знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.