Чарговы суд за „садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”



У Менскім абласным судзе сёння распачынаецца суд над Таццянай Бізюк.

Яе абвінавачваюць у „садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Міснік.

Падрабязнасці справы праваабаронцам невядомыя. Згодна інфармацыі праваабаронцаў, паводле гэтага артыкула з чэрвеня 2022 года ў Беларусі асудзілі не менш за 65 чалавек на тэрміны ад двух і больш гадоў калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя