Чарговы судовы працэс па справе Зельцэра



27 ліпеня ў судзе Бярозаўскага раёна распачаўся новы судовы працэс за каментар пад відэа пра затрыманне айцішніка Андрэя Зэльцэра ў Менску 28 верасня 2021 года.

На гэты раз за абразу службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў абвінавачваецца 39-гадовая шматдзетная маці з Белаазёрска Хрысціна Чайчыц. Уражаная ўбачаным на відэа, жанчына 29 верасня напісала каментар у закрытым Тэлеграм-чаце: «Так, яны вылезлі з пісталетамі, каб застрашыць і не падумалі, што па іх будуць страляць. А тут такое. Шкада сям´ю. Нідзе нам няма сховішча ад гэтых стварэнняў (у арыгінале: тва*юг). Мой дом – ужо не мая крэпасць. Хачу ў Тэхас». Вядзе працэс суддзя Алена Нямкова.

Ключавым для абвінавачвання стала слова «стварэнняў – тва*юг». Дзяржаўнай аабвінаваўцы чамусьці вельмі хацелася, каб гэтае слова было аднесена да загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, кажа дзяржабвінаваўца:

– Cярод гэтай групы супрацоўнікаў КДБ, да якой адрасаваўся каментар, быў у тым ліку супрацоўнік КДБ Федасюк, значыць да яго адносіўся гэты каментар?

Паводле аднаго з беларускіх праваабаронцаў, сітуацыя пакарання за каментары супраць службовых асоб – гэта злоўжыванне дыфамацыйнымі артыкуламі. Дыфармацыя – распаўсюд зняважлівай інфармацыі праз СМІ. У адрозненне ад паклёпу дыфармацыя выражаецца ў тым, што можа распаўсюджвацца не толькі ілжывая інфармацыя, але і аб´ектыўная:

– Камітэт па правах чалавека пры ААН звярталіся да беларускага кіраўніцтва, каб інфармацыйныя артыкулы не знаходзіліся больш у Крымінальным кодэксе. І нават Канстутыцыйны суд звяртаўся ў свой час да Палаты прадстаўнікоў, каб урэгуляваць гэтае пытанне, аднак, на жаль, яно не вырашана дагэтуль.

Крымінальны кодэкс РБ утрымлівае 6 артыкулаў за дыфармацыю. З іх 4 абараняюць дзяржслужачых. 

Суд над Хрысцінай Чайчыц, якая ўжо і так пакарана звальненнем з працы працягнецца 28 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя