Чарговыя тэлеграм-каналы прызнаныя экстрэмісцкімі
„Беларусы Замежжа”, „Прыгоды беларусаў у Кіеве”, „Дзённiк экстрэмiста” і „Ліст для запісаў” – такія пляцоўкі ў тэлеграм за апошні тыдзень былі прызнаныя экстрэмісцкімі крыніцамі судамі Берасцейскай вобласці.

У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў прайшло чарговае абнаўленне. А менавіта судом баранавіцкага раёна да спісу быў дададзены тэлеграм-канал „Беларусы Замежжа”. Канал меў амаль што 2 тысячы падпісчыкаў. Суддзя – Мікалай Сельмановіч.
Таксама згода рашэння судоў Берасцейскай вобласці да ліку экстрэмісцкіх былі дададзеныя тэлеграм-канал „Прыгоды беларусаў у Кіеве” (а менавіта судом баранавіцкага раёна), тэлеграм-канал „Дзённiк экстрэмiста”(судом Ленінскага раёна горада Берасця) і тэлеграм-чат „Ліст для запісаў” (таксама судом Ленінскага раёна горада Берасця). Адметна тое, што „Дзённiк экстрэмiста” і „Ліст для запісаў” ужо не існуюць.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што за тры гады, пачынаючы ад 2020 года, агулам на Берасцейшчыне экстрэмісцкімі былі прызнаныя 172 медыя пляцоўкі, у ліку якіх сайты, тэлеграм-чаты і тэлеграм-каналы і іншыя месцы ў Інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя