„Чарнобыль 2023 — гісторыя, якая не павінна паўтарыцца зноў!”
Трыццаць сем гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 году выбухнуў чацвёрты блок чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагоддзя.

Зараз гісторыя паўтараецца на нашых вачах – перасцерагае старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:
– Чарнобыль 2023 – гісторыя, якая не павінна паўтарыцца зноў. На жаль, тое ўнікальнае геаграфічнае становішча, пра якое нам так часта распавядалі раней, той славуты цэнтр Еўропы на працягу ўсёй нашай гісторыі гуляе з намі злы жарт. На жаль, у даважку нам дастаўся ўсходні сусед, які ніколі ў гісторыі не быў нам ані братам, ані сябрам. І ніколі ў гісторыі не вызнаваў ані нашую краіну, ані яе народ самастойнымі і незалежнымі.
Гэтая імперыя спрабуе аднавіцца ў пажары вайны супраць Украіны, у якую рукамі Лукашэнкі ўцягнутая акупаваная Беларусь. І пажар гэтай вайны ў любы момант можа перакінуцца на нашую Радзіму. Гісторыя паўтараецца на нашых вачах. Але ж ці згодныя мы быць проста назіральнікамі, выдатна памятаючы наступствы Чарнобылю, выдатна памятаючы тую катастрофу? – адзначае Павел Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя