Частку затрыманых падчас аблавы ў полацкіх музеях адпусцілі
Частку затрыманых падчас аблавы ў полацкіх музеях адпусцілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды.

У асноўным да вечара 29 сакавіка вызвалілі жанчын, піша тэлеграм-канал „Позірк” са спасылкай на свае крыніцы.
Паведамляецца, што Ігара Бортніка затрымалі на працоўным месцы і вывелі з будынка ў кайданках, раніцай ён не з’явіўся ў музеі. Па неафіцыйнай інфармацыі, ён знаходзіцца ў наваполацкім ізалятары.
Фатографа Ігара Супранёнка, паведамляе крыніца, затрымалі па крымінальным артыкуле, пры гэтым сілавікі патрабавалі выдаць яго фотаархіў.