Чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны
У Менскім абласным судзе агучылі прысуд чатыром палітзняволеным жыхарам Салігоршчыны. Суддзя Алена Міснік прызначыла па «пратэсных артыкулах» мужу і жонцы Аляксандру і Таццяне Бірулям — па 6 гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — 5,5 года калоніі.

Іх затрымалі за распаўсюд «пратэсных» газет яшчэ 13 снежня 2021 года, але падчас следства спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць, вырас да пяці. Агулам чатырох палітвязняў асудзілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:
• ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
• арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
• ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
• ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі);
• ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Вясна