Чатыры топ-менеджары IT-кампаніі PandaDoc арыштаваныя
Чатыры топ-менеджары IT-кампаніі PandaDoc арыштаваныя ў Менску, кампанія заяўляе пра помсту ўладаў.

Прадстаўнікі кампаніі, якая трапіла пад пераслед у сувязі з ініцыятывай працаўладкавання былых сілавікоў, якія звальняюцца на хвалі пратэстаў, запатрабавалі ад уладаў спыніць рэпрэсіі і вызваліць іх калег. Цяпер у зняволенні знаходзяцца чатыры прадстаўнікі кампаніі, на якіх пачалі крымінальную справу, звязаную з нібыта выкарыстаннем службовага становішча.
Гаворыць заснавальніка кампаніі – Мікіта Мікада:
– Сёння яны прыйшлі да нас. Заўтра яны прыйдуць да вас. Таму што ўсе вы нармальныя людзі. Усе вы не можаце стаяць у баку і маўчаць, пакуль вашых сяброў і блізкіх “мочаць”. Сябры, давайце будзем разам, давайце пакажам уладзе, што мы разам, што на нас нельга “шманаць”, што нашых супрацоўніках нельга браць у закладнікі. Разам мы сіла, разам мы пераможам.
2 верасня ў менскім офісе кампаніі PandaDoc прайшлі ператрусы. Да некаторых супрацоўнікаў з ператрусамі прыйшлі дадому і забралі іх адтуль. Некалькі дзён да затрыманых супрацоўнікаў не дапускалі адвакатаў і ніякіх дзеянняў не вялося. Праца беларускага офіса кампаніі практычна паралізаваная. Заснавальнік кампаніі Мікіта Мікада раней стварыў ініцыятыву па аказанні фінансавай дапамогі сілавікам, якія адмаўляюцца выконваць злачынныя загады.
Беларускае Радыё Рацыя
Array