Чорговыя тэлеграм-чаты прызнаныя экстрэмісцкімі



Тэлеграм-чаты „Салідарнасць Івацэвічы”, „Валанцёрская служба ПЦ „Вясна”, „Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі для беларусаў Уроцлава” ды шэраг іншых толькі за апошнія некалькі тыдняў былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Рашэнне выносілі суды Берасцейшчыны.

B

Да так званых эстрымісцкіх фармаванняў быў дададзены чат „Салідарнасць Івацэвічы”. Спіс рэгулярна абнаўляе Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь.

Таксама па рашэння судоў берасцейскай вобласці да ліку экстрымісцкіх быў дадзены акаунт у сацыяльнай сетцы „Instagram” пад назвай „viasnabrest” і тэлеграм-канал, які назвалі чатам, „Валанцёрская служба ПЦ „Вясна” . Вядома, што рашэнне прымаў суддзя Андрэй Канючка.

Да экстрэмісцкага спісу была дададзеная група ў сацыяльнай сетцы УКантакце з 13 тысячамі падпісантамі пад назвай Папулярныя Пружаны. Дадаткова там жа цяпер знаходзяцца тэлеграм-канал „КиберКомпот”, тэлеграм-канал „Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве” і тэлеграм-канал  „Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі для беларусаў Уроцлава”. Рашэнне таксама належыць суддзям Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя