Чыноўнікам Гомеля забаранілі пакідаць горад цягам выходных
Чыноўнікі і супрацоўнікі МНС атрымалі спецуказанні на выходныя, паведамляе „Флагшток” са спасылкай на свае крыніцы.
-

Фота: gomelstreet.by
Паводле інфармацыі, чыноўнікі аднаго з органаў выканаўчай улады Гомеля атрымалі ўказанне не пакідаць межы горада на працягу бягучых выходных дзён.
Таксама вядома з дзвюх розных крыніц, што супрацоўнікам МНС даведзена, што 24-25 красавіка неабходна знаходзіцца ў стане „поўнай гатоўнасці”.