Чырвоны Касцёл улады зачыняюць на рамонт



З’явіліся першыя фотаздымкі Чырвонага Касцёла пасля таямнічага пажару, які адбыўся напрыканцы верасня. Туды нарэшце пусцілі прадстаўнікоў абшчыны.

У рызніцы ёсць сляды пажару – там пашкоджаны алтар і крыж над ім, а таксама разбіты вітраж. Па словах відавочцаў, рамонт патрэбны толькі ў гэтым месцы, і нягледзячы на тое, што абшчына прапаноўвала зрабіць гэта самастойна (за кошт ахвяраванняў прыхаджан), касцёл усё роўна закрываюць на «рамонт» на нявызначаны тэрмін.

Пасля пажару з абшчынай разарвалі дамову бязвыплатнага карыстання — спачатку вернікі былі вымушаныя маліцца ў плябаніі, а затым парафію перамясцілі ў касцёл Дзевы Марыі.

KYKY

Фота: kyky