Чырвоны Крыж зрабіў „боты” ў мэсэнджэрах для дапамогі дзецям



Для зручнасці на платформе Google Maps валанцёры Чырвонага Крыжа на мапе Беларусі пазначылі каля ста пунктаў, дзе вядзецца збор ахвяраванняў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і з малазабяспечаных сем’яў. Таксама распацаваныя “боты” ў мэсэнджэрах, праз якія магчыма пакінуць заяўку. Уся дапамога прымеркавана для збору ў школу.

“Патрэба ёсць абсалютна ва ўсіх школьных рэчах ад алоўка да адзення”, – адзначае валанцёрка Надзея Аксак:

– Даўно, як мне падаецца, перараслі проста збор канцэлярскіх тавараў. Натуральна, у канцэлярыі маюць патрэбу многія сем’і, але таксама мы стараемся вызначыць сем’і, якія патрабуюць асаблівай увагі напярэдадні новага навучальнага года. Дзесьці ў дзяцей толькі адна пара летняга абутку, і абутку па сезоне няма, дзесьці ў дзяцей няма матэрыялаў і формы для заняткаў у секцыях ў рамках дападукацыі.

Сёлета ў межах акцыі “Збярэм дзяцей у школу” плануецца дапамагчы звыш сямі тысячам дзяцей, якія паводле Чырвонага Крыжа апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя