Да маці Паўла Севярынца прыйшлі з ператрусам
Да Таццяны Севярынец – маці Паўла Севярынца прыйшлі з ператрусам.

Канфіскавалі парасон, кнігі «Люблю Беларусь», бел-чырвона-белыя сцягі. «Мае расповеды перарваў ператрус: 3 хлопцы і 2 панятыя. Забралі Пашавы кнігі „Люблю Беларусь”, парасон мой знакаміты, сцяжкі бчб, што стаялі ў пакоях, нават вязаны… Я ім прапанавала шкарпэткі з бчб-палоскай. Праігнорылі… Сення не мы адныя ў Віцебску прымалі нечаканых гасцей», — – піша ў Facebook Таццяна Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя



