Да пяці гадоў калоніі пагражаюць пенсіянеру за прапановы па канстытуцыйнай рэформе
Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці.

14 студзеня ў вёсцы Церуха на Гомельшчыне затрымалі 68-гадовага пенсіянера і былога сельскага дэпутата Мікалая Віцікава. Ужо дзясятыя суткі пенсіянер утрымліваецца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3. Паведамляе Праваабарончы Цэнтр “Вясна”.
Падставай для затрымання стаў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 КК — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. З ператрусам да мужчыны прыйшлі яшчэ 6 студзеня. Следчыя шукалі «экстрэмізм і сімволіку», але ў выніку нічога не знайшлі. У пастанове на ператрус было пазначана, што Віцікаў «„нелицеприятно“ выказаўся пра Усебеларускі народны сход».
Беларускае Радыё Рацыя